BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ў Нямеччыне змогуць атрымаць нямецкае грамадзянства, не адмаўляючыся ад беларускага

Беларусам, якія жывуць у Нямеччыне, не трэба будзе адмаўляцца ад беларускага грамадзянства пры атрыманні нямецкага. Акрамя таго, яны цяпер не мусяць звяртацца да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб адмове ад беларускага грамадзянства. Такія нормы прадугледжаныя зменамі ў закон аб грамадзянстве Нямеччыны.

Фота: recht.bund.de

Змены набудуць моц з 26 чэрвеня 2024 года,  паведамляе  прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне Міхаіл Таўбэ. На ягоную думку, гэта «істотна аблегчыць жыццё беларусам і беларускам, якія імкнуцца да атрымання нямецкага грамадзянства».

Гэта ўстараняе маральны і псіхалагічны барʼер для многіх, хто лічыць непрымальным зварот да цяперашняга самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі», – адзначаюць Народныя амбасады Беларусі.

Больш падрабязна азнаёміцца ​​са зменамі ў законе аб грамадзянстве Нямеччыны можна  па спасылцы.

Беларускае Радыё Рацыя