Больш за 100 чалавек з 20 краін сабралася на ІІІ Канферэнцыю беларусаў свету, якая адкрылася ў Празе.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на адкрыцці форума прызнала, што многія суайчыннікі ў эміграцыі расчароўваюцца. Паводле яе слоў, беларусы “часта сябе недаацэньваюць”. Разам з тым, падкрэсліла палітык, на канферэнцыі “сабраліся не такія людзі”.
Жыццё ў эміграцыі “нагадвае квэст, калі здаецца, што засваенне новай мовы і пошук працы ніколі не скончацца”, сказала яна. Аднак, паводле слоў Ціханоўскай, “людзі за мяжой змагаюцца, дапамагаюць адстойваць інтарэсы дэмакратычнай Беларусі”. Беларусы за мяжой “могуць і дапамагаюць” у справе падтрымкі палітычных зняволеных, набліжэння перамогі прыхільнікаў перамен.
“Разам мы ўсё пераадолеем”, — запэўніла палітык.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pozirk.online