BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дэбаты перад выбарамі ў Каардынацыйную раду: Верамеенка, Сліўко і Маліноўская

З 25 траўня грамадзяне Беларусі змогуць узяць удзел у галасаванні за новы склад Каардынацыйнай рады. Галасаванне працягнецца тры дні да поўначы 27 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя прапануе вашай увазе адмысловыя дэбаты і дыскусіі розных бакоў, якія бяруць удзел у гэтых выбарах.

Вашай увазе першы такі эфір, у якім бяруць удзел: Сяргей Верамеенка (Спіс “Салідарнасць”, Беларуская хрысціянская дэмакратыя і Народная Грамада), Юлія Сліўко (спіс «Еўрапейскі выбар») і Карына Маліноўская (спіс «Воля»).

РР: Каардынацыйная рада адпрацавала амаль 4 гады. Добрыя, плённыя, ці можа наадварот?

Юлія Сліўко: Гэта вельмі цяжкае пытанне. Бо напачатку трэба адштурхоўвацца ад такога пытання: якія задачы і мэты ставіліся перад імі. Для мяне, як чалавека простага, я магу сказаць: так, я не бачу ніякіх вынікаў, я не бачу ніякай плённай працы. Нешта яны спрабавалі рабіць, але чагосьці заўважнага я не ўбачыла.

Сяргей Верамеенка: Як вядома, Каардынацыйная рада стваралася для таго, каб з’явіўся механізм перадачы ўлады – ад Аляксандра Лукашэнкі, да якіхсьці новых структураў. Але мы бачым, што гэтая задача не была выкананая. І на дадзены момант такая задача ўжо не актуальная, бо так пытанне сёння не стаіць. Таму цяпер Каардынацыйная рада – гэта будзе штосьці новае. Але што менавіта, я пакуль, шчыра кажучы, не разумею.

РР: Карына, калі малады чалавек, ваш равеснік, чуе: Каардынацыйная рада, ці ведае ён у чым справа?

Карына Маліноўская: Гледзячы які малады беларус. Ёсць беларусы, якія ўнутры краіны, не назіраюць за палітыкай. А палітыка – гэта наша жыццё. А вось беларусы, якія сёння знаходзяцца за межамі краіны, я думаю, яны ведаюць. Хаця і ўнутры краіны ёсць такія людзі, але многія не могуць пра гэта пагаварыць нават на ўласнай кухні.

Цалкам дыскусія:

Вядоўца дыскусіі – Міхал Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Юрась Дзяшук