BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дыпламатаў краін ЕЗ заклікалі падтрымаць праект “пашпарта новай Беларусі”

З заклікам падтрымаць праект “пашпарта новай Беларусі” звярнулася дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дыпламатамі 16 дзяржаў Еўрапейскага звязу.

Прэс-служба палітыка паведаміла, што сустрэча адбылася 22 сакавіка ў Вільні. Дэмлідар заклікала дыпламатаў “пашырыць практыку выдачы віз ”беларусам, спрасціць умовы іх атрымання, як і працэдуры легалізацыі ў краінах ЕЗ — паводле прыкладу Польшчы і Літвы, адкрываць стыпендыяльныя праграмы і абмены для беларусаў. Акрамя таго, палітык папрасіла прызначыць сваіх спецпасланнікаў па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю, уключыць яе прадстаўнікоў у праграмы УП, аказваць падтрымку незалежным медыя і рэпрэсаваным.

Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што палітык правяла перамовы з кіраўніком камітэта па замежных справах Сейма Польшчы Паўлам Ковалем. Яны абмеркавалі падтрымку тэлеканала “Белсат”, іншых незалежных СМІ, грамадскіх ініцыятыў, а таксама пытанне выдачы беларусам віз і сітуацыю з палітвязнямі. Коваль запэўніў суразмоўцу “ў падтрымцы польскім парламентам дэмакратычных сіл Беларусі”.

Беларускае Радыё Рацыя