BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзмітрый Балкунец: Выбары 2024 года – рэпетыцыя прэзідэнцкіх выбараў

Выбары ў Палату Прадстаўнікоў і ў мясцовыя саветы Рэспублікі Беларусь не адпавядаюць нават мінімальным выбарчым крытэрыям. Прызначаныя выбарчыя камісіі з засакрэчанымі прозвішчамі, адсутнасць апазіцыі, на многіх выбарчых участках адсутнасць нават спойлера, толькі давераны-правераны кандыдат.

Перад выбарамі да бляску зачышчана палітычная і грамадская прастора, кажа палітолаг Дзмітрый Балкунец:

-Зразумела, што ёсць людзі, якіх прымусілі пайсці на датэрміновае галасаванне, хто працуе на дзяржпрадпрыемствах. Але я мяркую, што ў нядзелю ніякіх сур’ёзных чэргаў на ўчастках не было. Інакш паказалі б па тэлебачанні. Адпаведна, не было ніякай яўкі. І я думаю, што яна нават не адпавядала нейкім параметрам мінімальным, каб гэтыя выбары адбыліся.

Паводле Дзмітрыя Балкунца, выбары 2024 года – рэпетыцыя перад прэзідэнцкімі, на якіх  Лукашэнка збіраецца легітымізавацца.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя