BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Енс Столтэнберг: Капітуляцыя — гэта не мір

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі, выказаўся адносна таго, ці трэба Украіне цяпер пачынаць перамовы з Расеяй: «Капітуляцыя — гэта не мір. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пачаў гэтую вайну і можа скончыць яе сёння. Украіна не мае такой магчымасці».

Фота: aa.com.tr

Таксама Столтэнберг выступіў з заклікам да ўсіх саюзнікаў працягваць аказваць Украіне вайсковую падтрымку.

Тым часам, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што будзе прапаноўваць сябрам НАТА павялічыць абавязковыя выдаткі на абарону да 3% ВУП. Дуда лічыць, што нарошчванне ваеннага патэнцыялу НАТА неабходнае з-за імперскай палітыкі Расеі. Зараз Польшча выдаткоўвае на гэтыя мэты больш за 4% ВУП. Польскі прэзідэнт таксама дадаў, што падчас перамоваў у Белым доме будзе абмяркоўваць далейшае пашырэнне альянсу, а таксама польска-амерыканскае супрацоўніцтва, у тым ліку закупкі амерыканскай зброі.

Перамовы польскіх прэзідэнта Анджэя Дуды і прэм’ера Дональда Туска з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам адбудуцца заўтра, 12 сакавіка, у дзень святкавання 25-годдзя прысутнасці Польшчы ў НАТА.