Дыпламаты Еўразвязу, Аўстрыі, Нідэрландаў, Славакіі, Швецыі, Германіі, Польшчы і Вялікабрытаніі сёння прыйшлі да будынка Менскага гарадскога суда, каб выказаць салідарнасць з журналістам Ігарам Карнеем, якога пачынаюць судзіць. Пра гэта паведаміла прадстаўніцтва ЕЗ у Менску.

Прадстаўніцтва ЕЗ нагадала, што за кратамі знаходзяцца 34 работнікі беларускіх СМІ, а агульная колькасць палітвязняў перавышае 1400. Многія з іх маюць цяжкія захворванні. Ім адмаўляюць у незалежнай медыцынскай дапамозе. “Многіх больш за год трымаюць у зняволенні без сувязі са знешнім светам. ЕЗ заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і іх поўнай рэабілітацыі”, – гаворыцца ў заяве прадстаўніцтва.
Ігара Карнея затрымалі 17 ліпеня мінулага года. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў “экстрэмісцкім фарміраванні”.
Беларускае Радыё Рацыя