BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарбунова абмеркавала пытанне палітвязняў з прадстаўнікамі Дзярждэпу

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі Вольга Гарбунова абмеркавала пытанне палітзняволеных у Беларусі з прадстаўнікамі Дзярждэпартаменту ЗША.

Сярод ейных суразмоўцаў быў у прыватнасці памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Джэймс О’Браен. Гарбунова распавяла пра крытычную сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі, пра як найменш пяць вядомых грамадству смерцяў палітвязняў у месцах няволі, наўмысную ізаляцыю палітзняволеных ад вонкавага свету, адсутнасць любой інфармацыі аб некаторых з іх, прадставіла гуманітарны спіс палітзняволеных, складзены праваабаронцамі.

Гарбунова пракаментавала перамовы: «Нам неабходная падтрымка на такім высокім роўні, каб у выніку адшукаць магчымасці для вызвалення людзей з турмаў, у тым ліку на гуманітарных падставах… Я заклікала Дзярждэпартамэнт ЗША даведацца, дзе і ў якім стане зараз знаходзіцца лаўрэатка яго прэміі Марыя Калеснікава, пра якую ўжо больш за год няма ніякіх звестак, і дамагчыся допуску да яе адвакатаў».

Па стане на 7 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1414 чалавек, рэальная іх колькасць нашмат большая.

Беларускае Радыё Рацыя