BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Германія не прызнае законнымі вынікі «выбараў» у Расейскай Федэрацыі

“Мы не лічым гэтыя так званыя выбары ў Расеі ні свабоднымі, ні сумленнымі. Вынік быў адназначна вядомы загадзя. Расея сёння, як ужо заявіў канцлер, – гэта дыктатура, аўтарытарна кіраваная Уладзімірам Пуціным”, – перадае DW заяву германскага ўрада.

Олаф Шольц не будзе віншаваць Уладзіміра Пуціна з перамогай. На прэс-канферэнцыі ў Берліне журналісты спыталіся, як ва ўрадзе Германіі будуць звяртацца да Пуціна – будуць яго называць прэзідэнтам ці неяк іначай. “У гэты момант мы не знаходзімся ў дыялогу з Уладзімірам Пуціным, таму такое пытанне не стаіць”, – заявіла намесніца афіцыйнага прадстаўніка ўрада ФРГ Крысціяне Хофман. А прэс-сакратар МЗС Себасцьян Фішар сказаў, што будуць яго называць проста “Пуцін”. “Не памятаю, каб мы апошнім часам дадавалі нейкае азначэнне”, – патлумачыў ён.