BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ядзерныя пагрозы ў бок Захаду і адзіная згадка пра Беларусь

Зварот Уладзіміра Пуціна да Нацыянальнага сходу Расеі – гэта форма перадвыбарчай прамовы.

Фота: kremlin.ru

Так мяркуе гісторык і блогер Аляксандр Штэфанаў, які быў змушаны пакінуць Расею праз сваю антываенную пазіцыю. Чарговыя ядзерныя пагрозы расейскага прэзідэнта ў бок Захаду скіраваныя на ўнутраную аўдыторыю, як і адзіная згадка пра Беларусь у кантэксце пабудовы высакахуткасных чыгунак.

-Вось якраз важная ўнутрыпалітычная рэч. Сапраўды, для нейкай колькасці расейцаў прыемна, што можна хутка дабрацца да Менска. Гаворачы пра вяртанне нармальнасці, насамрэч, расейцы хочуць больш такога чуць, і менш усялякіх пагроз танкамі і бамбардзіровак Марыупаля.

Галасаванне на выбарах прэзідэнта Расеі адбудзецца з 15 да 17 сакавіка бягучага году. А разгорнутую гутарку з Аляксандрам Штэфанавым слухайце ў нядзельным эфіры Радыё Рацыя 3-га сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя