BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Якая зараз гадзіна? 12!” 

“Якая зараз гадзіна? 12! ” Па такіх кодавых словах пазнаюць адзін аднаго на выбарчых участках тыя, хто прыйдуць прагаласаваць у Расеі супраць Уладзіміра Пуціна ці супраць усіх кандыдатаў.

Акцыя Апоўдні супраць Пуціна запланаваная на 17 сакавіка, у асноўны дзень галасавання, – распавяла кам’юніці менеджар расейскай арганізацыі Russian Democratic Society у Лондане Уладзіслава Пятрова:

– Наколькі я памятаю, некалькі год таму ўжо адбыўся байкот галасавання, ён абсалютна ні да чаго не прывёў. Таму зараз гэта адзіны спосаб у Расеі выказаць выразную дакладную пазіцыю, паколькі цяпер настаў поўны таталітарызм. Людзі вельмі баяцца, не ведаюць колькі апазіцыйна настроеных людзей ёсць вакол іх.

Прэзідэнцкія выбары ў Расеі адбудуцца ўжо праз некалькі дзён. Яны запланаваныя з 15 па 17 сакавіка.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя