BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» зрабіла заяву ў падтрымку Аліны Коўшык

Кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» выступіла з заявай у падтрымку Аліны Коўшык.

“Мы выказваем падтрымку вылучэнню Аліны Коўшык у якасці кандыдаткі на выбарах у Каардынацыйную раду.

Наша кааліцыя выступае за як мага большае прадстаўніцтва і ўдзел беларусаў і беларусак у выбарчым працэсе.

Мы лічым, што выкарыстанне дробных фармальных нагодаў для нерэгістрацыі кандыдатаў шкодзіць выбарчаму працэсу”, – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, ЦВК не зарэгістравала Аліну Коўшык у якасці кандыдаткі ад спісу «Еўрапейскі выбар».

Беларускае Радыё Рацыя