Каардынацыйная рада Беларусі ўзгадніла дакумент, які рэгулюе выбарчы працэс, і накіраваў яго Святлане Ціханоўскай.
Згодна з апублікаваным дакументам, галасаваць на выбарах у КС маюць права грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 18 гадоў, а для ўдзелу ў галасаванні спатрэбіцца верыфікаваць асобу.
Прыняць удзел у выбарах у якасці кандыдатаў могуць палітычныя партыі, устаноўчыя камітэты партый, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, фракцыі Каардынацыйнай рады другога склікання, іх кааліцыі, ці групы грамадзян.
Кандыдатамі ў дэлегаты КС могуць быць грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 18 год. Кожны кандыдат можа быць уключаны толькі ў адзін спіс.
Выбарчая камісія складаецца з 7 грамадзян Беларусі, кандыдатуры якіх могуць быць прапанаваны Каардынацыйнай радай, кіраўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета, Аб’яднаным пераходным кабінетам, Грамадскім арганізацыйным камітэтам, палітычнымі партыямі і прадстаўнікамі грамадскасці. Сябры Камісіі не могуць быць кандыдатамі на выбарах у Каардынацыйную раду 3-га склікання.
Сярод прынцыпаў фарміравання і работы выбарчай камісіі ўказаны незалежнасць, бесстароннасць, прафесіяналізм, празрыстасць.
Кожны выбаршчык мае адзін голас для выбару аднаго са спісаў выбарчых суб’ектаў. Па выніках выбараў фарміруецца Каардынацыйная рада ў складзе 80 дэлегатаў.
Парадак абрання ў КС быў узгоднены 28 лютага. Яго афіцыйна падтрымала Святлана Ціханоўская. Выбары будуць праходзіць па прапарцыйнай сістэме з зачыненымі спісамі. Раней КС прызначыў правядзенне выбараў на 25 траўня.