BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Карта паляка зараз з’яўляецца пагрозай для кожнага грамадзяніна Беларусі»

«Карта паляка зараз з’яўляецца пагрозай для кожнага грамадзяніна Беларусі» —заявіў  віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі на пасяджэнні Камісіі па замежных справах польскага Сейма, дзе абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і дзеянні па вызваленні беларускіх палітвязняў.

fot. Andrzej Iwanczuk/REPORTER/Reporter

Намеснік кіраўніка МЗС нагадаў, што ў 2020 годзе прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя, а ў выніку рэпрэсіяў рэжыму ў Беларусі пасля гэтых выбараў у турмах знаходзіцца больш за паўтары тысячы чалавек, прызнаных міжнароднай супольнасцю палітычнымі зняволенымі.

Барташэўскі дадаў, што парламенцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі 25 лютага, не маюць нічога агульнага з сапраўднай дэмакратыяй. А заява Аляксандра Лукашэнкі аб удзеле ў наступных прэзідэнцкіх выбарах у 2025 годзе паказвае, што палітычны крызіс у Беларусі будзе працягвацца і канца яму не відаць.

Беларускае Радыё Рацыя