BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латушка абмеркаваў з віцэ-маршалкам Сената Польшчы падтрымку беларускіх незалежных СМІ

Аб правядзенні ў Сенаце Польшчы слуханняў пра адказнасць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага рэжыму за злачынствы супраць чалавечнасці дамовіліся на сустрэчы ў Варшаве кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка і віцэ-маршалкам верхняй палаты парламента Міхал Камінскі.

Фота: t.me/latushka

Латушка адзначыў важнасць працягу фінансавай падтрымкі тэлеканала “Белсат” “як ключавога СМІ, які даносіць аб’ектыўную інфармацыю пра рэальную сітуацыю ў Беларусі”, паведамляецца ў яго тэлеграм-канале.

Камінскі “пагадзіўся падтрымаць падчас сваіх сустрэч падыход пра важнасць далейшай падтрымкі тэлеканала і незалежных беларускіх СМІ ў цэлым”.

У сувязі з прынятай Сеймам Польшчы рэзалюцыяй з прапановай у адрас Еўракамісіі забараніць імпарт харчовых тавараў з Расеі і Беларусі кіраўнік НАУ ініцыяваў абмеркаванне “пытання значнага росту экспарту ў Беларусь з Польшчы тавараў у 2023 годзе, што звязана з неэфектыўнай санкцыйнай палітыкай ЕЗ у дачыненні да Расеі і рэжыму Лукашэнку, якая стварыла ўмовы для свабоднага абыходу ўведзеных ЕЗ санкцыяў за агрэсію супраць Украіны”.

Таксама беларускі палітык адзначыў важнасць падтрымкі беларускага грамадства з боку Польшчы ў сувязі з закрыццём пунктаў пропуску на мяжы Беларусі з Літвой.

Беларускае Радыё Рацыя