Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Манголію па запрашэнні прэзідэнта гэтай краіны Ухнаагійна Хурэлсуха, паведаміў 15 сакавіка тэлеграм-канал знешнепалітычнага ведамства Беларусі «Глас МИДа».
Дэлегацыя на чале з Сяргеем Алейнікам наведвае Улан-Батар 15–16 сакавіка.
“Мы надаём гістарычны характар маючаму адбыцца візіту”, — сказала міністр замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг на сустрэчы з Алейнікам, адзначае «Позірк».
Згодна з інфармацыяй на сайце дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Манголіі, гэта будзе першы афіцыйны візіт Лукашэнкі ў гэтую краіну.
Пасольства Беларусі ў Манголіі было адкрыта 30 чэрвеня 2014 года, пасольства Манголіі ў Беларусі пачало працаваць толькі 21 траўня 2020 года.