BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка заявіў, што перадасць Пуціну звесткі аб «куратарах» тэракта ў «Крокусе»

Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў, што патэлефануе Пуціну і паведаміць свае падазрэнні наконт куратараў тэракту ў «Крокусе». «У нас ёсць падазрэнні на некаторых», — сказаў ён. Хто гэтыя куратары, Лукашэнка ўдакладняць не стаў.

Невядома, што ён яшчэ можа дадаць, бо самі расейцы сёння агучылі вялізарны пералік падазраваных.

Акрамя таго, Лукашэнка адказаў на папрокі да Пуціна, што той 19 гадзін не знаходзіў словаў, каб звярнуцца да расейцаў з нагоды тэракта. Апынулася, па словах Лукашэнкі, Пуцін не мог запісаць зварот, бо не было магчымасці — разам з Лукашэнкам яны ўвесь час абмяркоўвалі падзеі і ход аперацыі. Калі трэба было сказаць, ён выйшаў і сказаў», — устаў на абарону Пуціна Лукашэнка.

Беларускае Радыё Рацыя