Мэр амерыканскай сталіцы Мюрыэл Баузер трэці год запар аб’яўляе 25 сакавіка Беларускім Днём Волі.
З гэтай нагоды была апублікаваная адпаведная пракламацыя. У апублікаванай заяве гаворыцца, што святкаванне Дня Волі Беларусі “спрыяе прасоўванню і захаванню багатай гісторыі, мовы і культуры беларусаў у Вашынгтоне, акруга Калумбія, і ва ўсёй беларускай дыяспары”, а веданне беларускіх традыцый і звычаяў “умацоўвае сацыяльную тканіну нашага грамадства ў цэлым і павышае жыццяздольнасць і сацыяльную разнастайнасць акругі”.
“Падтрымка незалежнасці, дэмакратыі і свабоды ў Беларусі адпавядае нашым каштоўнасцям абароны правоў чалавека, прасоўвання дэмакратычнага самакіравання і захаванню права на самавызначэнне”, – абвяшчае дакумент.
«Пракламацыя публікуецца штогод напярэдадні 25 сакавіка па запыце Вашынгтонскага аддзела Беларуска-амерыканскай асацыяцыі (БАЗА). У нас даўно ўсталяваліся цесныя сувязі з мэрыяй амерыканскай сталіцы, як і са шматлікімі іншымі дзяржустановамі. Дзень Волі адзначаецца па ўсім свеце, і Вашынгтон у гэтым плане не выключэнне», – кажа актывіст беларускай дыяспары ЗША Вячаслаў Бортнік.