Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выступіў за ўвядзенне аднолькавых абмежаванняў для грамадзян Беларусі і Расеі. Аб гэтым ён заявіў сёння, 4 сакавіка, на сустрэчы з праўленнем Сейма Літвы, паведамляе LRT.

Фота: my.ua
Наўседа нагадаў, што з самага пачатку быў за роўныя абмежаванні для беларусаў і расейцаў.
«Я з самага пачатку казаў, што спроба аддзяліць два рэжымы – Беларусь і Расею – адзін ад аднаго можа прывесці да непрыемнасцяў. Сёння мы бачым, што гэта так», – адзначыў ён.
«У нас ёсць розныя прыклады, калі беларускія грамадзяне, якія тут пасяліліся, на жаль, не праяўляюць вялікай лаяльнасці да Літоўскай Рэспублікі, на гэта трэба рэагаваць», — сказаў прэзідэнт.