BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасольства Беларусі ў Сафіі назвала Ціханоўскую «злачынкай» падчас яе візіту ў Балгарыю

Візіт Святланы Ціханоўскай у Балгарыю не спадабаўся беларускім дыпламатам, якія там працуюць. На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х (былы Twitter) яе абазвалі «злачынкай».«Найлепшая падтрымка Беларусі – захаванне асноўных прынцыпаў міжнароднага права, у тым ліку неўмяшанне ўва ўнутраныя справы і павага суверэнітэту. Мы заклікаем вярнуцца да канструктыўнага дыялогу, заснаванага на партнёрстве і ўзаемнай павазе», – гаворыцца ў заяве, апублікаванай 6 сакавіка.

Святлана Ціханоўская наведвала Балгарыю з афіцыйным візітам 4–5 сакавіка. Яна правяла шэраг сустрэч з балгарскімі палітыкамі, у тым ліку з прэм’ер-міністрам Нікалаем Дэнкавым, кіраўніцай МЗС Марыяй Габрыель, спікерам Нацыянальнага сходу Расэнам Жэлязкавым, былым прэм’ерам, кіраўніком парламенцкага камітэту ў справах Еўропы Кірылам Петкавым.

3 сакавіка, за дзень да візіту Ціханоўскай у Балгарыю, Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць да аднаўлення «канструктыўнага супрацоўніцтва» з Балгарыяй, «у першую чаргу ў гандлёвай і гуманітарнай сферах».