Госць Рацыі – прадстаўнік Каардынацыйнай Рады, кіраўнік працоўнай групы па выбарах у КР – Павел Патапаў, спікер фракцыі “Грамадзянская салідарнасць”.
РР: Была названая дата выбараў у КР – 25 траўня. Што новага ў гэтым накірунку?
Павел Патапаў: Што тычыцца даты, нейкага іншага рашэння няма. На дадзены момант гэтая дата застаецца ў сіле. Што тычыцца арганізацыі выбараў, у гэтую суботу ў КР было зацверджана палажэнне па выбарах. Такі фінальны дакумент, які рэгламентуе ўвесь выбарчы працэс. Там апісана не толькі як праходзіць галасаванне, як будуць выбірацца кандыдаты, але і як будзе фармавацца ЦВК, як будуць падлічвацца вынікі – то бок, такі шырокі дакумент, які рэгламентуе ўсе правілы, як гэта будзе праходзіць. Зараз гэты дакумент накіраваны Офісу Святланы Ціханоўскай, каб па сумеснай працэдуры зацвердзіць гэтае рашэнне.
РР: Як будзе праходзіць выбарчая працэдура?
Павел Патапаў: Агульныя палажэнні такія – выбары праходзяць па прапарцыйнай сістэме, то бок, выбаршчык галасуе за адзін выбарчы суб’ект, а не за канкрэтных кандыдатаў, гэта прапарцыйная сістэма па закрытых спісках, то бок, выбаршчыкі галасуюць цалкам за спісак, пры гэтым імёны кандыдатаў усё роўна бачныя, каб не было розначытанняў. Пры гэтым у выбаршчыкаў адзін голас. І спісак мусіць фармавацца з не менш чым 10 кандыдатаў. І на спісак мусіць распаўсюджвацца гендэрная квота – не менш за 40% мусяць быць жанчыны. Такім чынам, адзін голас, прапарцыйная сістэма, гендэрныя квоты – гэта фінальнае, канчатковае рашэнне.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя