BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Першае паседжанне УНС адбудзецца 24 – 25 красавіка

Першае паседжанне VII Усебеларускага народнага сходу адбудзецца 24 – 25 красавіка, паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі, старшыня Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы і правядзенні першага паседжання VII УНС Раман Галоўчанка.

Па словах Рамана Галоўчанкі, падрыхтоўка да паседжання ідзе ў планавым рэжыме. Чыноўнік адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, “што гэта і ўрачыста павінна быць, і, самае галоўнае, змястоўна. Каб было, як выбары ў Расеі, – камар носа не падточыць”, бо паседжанне УНС упершыню правядзе ў канстытуцыйным статусе. “Стаўкі асобных нашых збеглых і Захаду на тое, каб пастарацца як мага больш прынесці дэзарганізацыю і развал падчас пасяджэння і прыняцця рашэння, – мы такога падарунку ім паднесці не павінны”, – заявіў Лукашэнка.

 Чакаецца, што дэлегаты, у тым ліку, разгледзяць новую Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя