BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзідэнт Анджэй Дуда закліча краіны NATO траціць на абарону 3% ВУП

Davos, Szwajcaria, 17.01.2023. Prezydent RP Andrzej Duda podczas wypowiedzi dla mediów w Domu Polskim w Davos, 17 bm. w ramach Œwiatowego Forum Ekonomicznego. Konferencja w Davos jest spotkaniem prezesów najbogatszych œwiatowych korporacji, przywódców politycznych oraz wybranych intelektualistów i dziennikarzy. (aldg) PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Польшчы заявіў пра гэта ў час пасяджэнняў Савета нацыянальнай бяспекі краіны

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда мае намер падчас візіту ў ЗША прапанаваць краінам-сябрам НАТА траціць на абарону 3% Валавага Унутранага Прадукту.

Пра гэта польскі прэзідэнт заявіў у панядзелак на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі Польшчы. Нагадаем, што сёлета Варшава выдаткуе на абаронныя патрэбы каля 4% свайго ВУП.

«Я хачу прапанаваць… каб краіны НАТА разам вырашылі, што патрабаваннем альянсу будзе выдаткоўванне на абарону не 2%, а 3% ВУП і што гэта будзе мяжа, ніжэй за якую апускацца катэгарычна не рэкамендуецца», – заявіў прэзідэнт Дуда.

Тэлеканал CNN, спасылаючыся на адзнакі НАТА, паведаміў тым часам, што Расея вырабляе амаль у тры разы больш артылерыйскіх снарадаў, чым ЗША і краіны Захаду могуць пастаўляць Украіне.

Па дадзеных крыніц CNN, Масква вырабляе ў месяц 250 000 артылерыйскіх снарадаў, тады як краіны Захаду могуць вырабляць для Украіны толькі 100 тысяч.

Прэзідэнт Польшчы заклікаў да таго, каб рэакцыя НАТА на дзеянні Расеі ва ўмовах вайны Крамля супраць Украіны была “яснай і смелай”.

Анджэй Дуда і прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск у аўторак наведаюць Белы дом. Візіт польскіх лідараў прымеркаваны да 25-годдзя ўступлення Польшчы ў НАТА.

Беларускае Радыё Рацыя