BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

СБУ пракаментавала заяву кіраўніка КДБ Беларусі

Прэс-служба Службы бяспекі Украіны пракаментавала заяву кіраўніка КДБ Беларусі Івана Церцеля. Той заявіў, што ва ўкраінскіх бальніцах «за спінамі дзяцей» нібыта знаходзяцца «тэрарысты».

Фота: sb.by

СБУ заклікала ўспрымаць любыя падобныя заявы прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі як праяву інфармацыйна-псіхалагічных спецаперацый у інтарэсах Расеі. Тое ж, што пасля гэтай заявы ўкраінскае кіраўніцтва эвакуявала з тых бальніц лекараў і пацыентаў, тлумачыцца сітуацыяй вайны, у сувязі з чым «і спецыяльныя службы, і прадстаўнікі мясцовай улады рэагуюць на кожную патэнцыйную пагрозу згодна з прадугледжаным пратаколам дзеянняў», нават калі пагроза тая чыста тэарэтычная.

СБУ асобна падрэслівае: «Прадстаўнікам лукашэнкаўскага рэжыму, які цалкам здаў сваю краіну Расеі, варта зразумець простую рэч — людзі, якія абараняюць Украіну ад акупантаў, з’яўляюцца героямі, а не тэрарыстамі. Таму што сапраўдныя тэрарысты знаходзяцца ў Крамлі». Разам з тым выказваецца ўпэўненасць, што злачынцы «непазбежна атрымаюць за здзейсненае імі пакаранне», што да лукашыстаў, то ім «трэба не палохаць украінцаў псеўдазаявамі, а думаць пра тое, як не апынуцца на лаве падсудных у Гаазе побач з крамлёўскім дыктатарам».

Беларускае Радыё Рацыя