BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Спадзяёмся, жалезная заслона не апусціцца»- Кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту

Канстанцін Моластаў заявіў пра гэта ў праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ, адказваючы на пытанне аб верагоднасці «жалезнай заслоны».

«Дакладнай інфармацыі аб устанаўленні „жалезнай заслоны“ з боку нашых суседзяў у нас няма. Таму я спадзяюся, што з боку суседніх дзяржаваў гэтага не адбудзецца», — заявіў ён. Асноўнымі прычынамі чэргаў на межах ён назваў закрыццё аўтамабільных пунктаў пропуску і «нерытмічную працу памежнікаў і мытных службаў» сумежных краін.

«Даходзіць да таго, у апошнія содні ў адным з пунктаў пропуску, дапусцім, ад нормы, якая была дасягнута ў выніку дамоўленасці, сумежны бок прыняў толькі 20% аўтамабіляў. Вось вам і прычына чэргаў, якія ўзнікаюць», — заявіў кіраўнік ДПК, заклікаўшы памежнай службы суседніх краін «да нармальнай працы».