BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Швецыя афіцыйна стала чальцом NATO

7-га сакавіка Швецыя афіцыйна стала 32-м чальцом NATO. Цырымонія перадачы адпаведных дакументаў прайшла ў Вашынгтоне пры ўдзеле кіраўніка ўраду Швецыі Ульфа Крыстэрсана і дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.

Фота: apa.az

Прэм’ер Крыстэрсан на цырымоніі заявіў пра «новую гістарычную эру для Швецыі ў сферы бяспекі», падкрэсліўшы, што ягоная краіна «падзеліць цяжар, адказнасць і рызыкі са сваімі саюзнікамі», паведамляе Reuters.