Святлана Ціханоўская 15 сакавіка выступіла на канферэнцыі «Інвестыцыі ў доўгатэрміновую будучыню дэмакратычнай Беларусі: ключавыя стратэгіі рэформаў» у Сейме Літвы ў Вільні. Мерапрыемства прысвечанае абмеркаванню Канстытуцыі Новай Беларусі.
Ціханоўская выступіла на адкрыцці Канферэнцыі з прамовай. “Гэтая Канстытуцыя заклала аснову нашай дзяржавы, заснаваную на дэмакратычных прынцыпах, правах чалавека і вяршэнстве закону. Дзень 15 сакавіка стаў нацыянальным святам. І я віншую ўсіх грамадзян Беларусі, усіх беларусаў, дзе б вы ні знаходзіліся зараз, у ваш Дзень Канстытуцыі!», — заявіла Ціханоўская.
Таксама Святлана Ціханоўская адзначыла, што «у Беларусі больш за паўтары тысячы палітвязняў. Я б дадала да іх ліку і Канстытуцыю. Канстытуцыя – палітвязень нумар 1. Яна стала першай ахвярай рэжыму. Лукашэнка не проста растаптаў нашу Канстытуцыю, ён яе згвалтаваў і пасадзіў у турму”.