25 Сакавіка з нагоды Дня Волі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў. Яна адзначыла, што сёлета беларусы “вымушаны ладзіць урачыстасці ў замежжы, а не на роднай зямлі”. Акрамя таго, паўнавартаснае свята немагчыма з-за таго, што тысячы людзей застаюцца за кратамі.
“Мы кажам «Дзень Волі», але разумеем: сёння наша краіна апынулася у закладніках Расейскай імперыі, якая вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны, знішчае нашу незалежнасць і нашу ідэнтычнасць. Тым не менш я ўпэўнена: у нашых з вамі сілах змяніць сітуацыю”, – заявіла Ціханоўская.