BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тысячы людзей развітваліся з Аляксеем Навальным

Загінулага палітвязня Аляксея Навальнага пахавалі на Барысаўскіх могілках у Маскве. Труну апускалі пад шлягер Фрэнка Сінатры “My way” (Мой шлях). Таксама гучэла тэма з улюбёнага фільму палітыка «Тэрмінатар 2».

Жалобная працэсія расцягнулася на некалькі кіламетраў. Шэсце ператварылася ў пратэсную акцыю. Натоўп скандуе «Не вайне!», «Пуцін — забойца!», «Расея бяз Пуціна!», «Свабоду палітвязьням!» ды іншыя лёзунгі.

Большасць людзей не змаглі патрапіць у царкву на адпяванне, але спадзяюцца яшчэ пакласці кветкі на магілу Навальнага. Паліцыя спрабуе рассекчы калону. У гэтыя хвіліны, паводле графіку працы, могілкі закрываюцца для наведвання.

Удава загінулага палітвязня Юлія Навальнага не змагла прысутнічаць у пахаванні, паколькі абвінаваціла прэзідэнта Расеі ў забойстве мужа. У сацсетцы Х яна напісала зварот да Аляксея: «Я ня ведаю, як жыць безь цябе, але я пастараюся так, каб ты там, уверсе, радаваўся за мяне і ганарыўся мной».