BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ААН пацвердзілі факты расстрэлу расейцамі сямі ўкраінскіх вайскоўцаў пасля іх здачы ў палон

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека пацвердзіла пакаранні смерцю 7 украінскіх палонных вайскоўцаў са снежня 2023 года да лютага 2024-га.

Упраўленне атрымала паведамленні пра 12 выпадкаў расстрэлу 32 украінскіх палонных. Маніторынгавая камісія пацвердзіла тры выпадкі, калі расстралялі сем украінскіх вайскоўцаў.

Як адзначаецца ў апублікаваным дакладзе арганізацыі, маніторынгавая місія правяла інтэрв’ю з 60 украінскімі вайскоўцамі, нядаўна вызваленымі з расейскага палону. Усе суразмоўцы — мужчыны, якія правялі ў палоне ад двух тыдняў да амаль двух гадоў. Іхныя расказы пацвердзілі раней зафіксаваныя факты катаванняў, бесчалавечнага ці зневажальнага абыходжання і пакарання ўкраінскіх палонных вайскоўцаў.