У Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі паведамілі пра пачатак вылучэння з 12 сакавіка кандыдатаў у чальцы Савету Рэспублікі і кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу (УНС).
«Вылучэнне ў чальцы Савета Рэспублікі завершыцца 21 сакавіка, пасля чаго рашэнні аб вылучэнні перададуць у ЦВК Беларусі», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленні. Кандыдатаў вылучаюць на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых саветаў базавагазроўню 6 абласцей і Менскага гарадскога Савету. Пасля праверкі адпаведнасці парадку вылучэння кандыдатаў ЦВК складзе сваю выснову і ўхваліць рашэнне аб рэгістрацыі або матываванай адмове ў рэгістрацыі.
Вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты УНС завершыцца 31 сакавіка. З 1 па 10 красавіка пройдуць выбары.
Цэнтрвыбаркам нагадаў, што ў патэнцыйных кандыдатаў у чальцы СР НС і дэлегатаў УНС не павінна быць «грамадзянства іншай дзяржавы і дакументаў замежных дзяржаў, якія даюць права на льготы. Патэнцыйны кандыдат у члены СР НС не можа быць маладзейшы за 30 гадоў, павінен пражываць на тэрыторыі адпаведнай вобласці або Менска не менш як 5 гадоў, таксама не павінен быць судзімым”.
Беларускае Радыё Рацыя