BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску з афіцыйным візітам чакаюць прэзідэнта Казахстана

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў можа прыехаць у Беларусь на працягу паўгода. Пра гэта ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” паведаміў пасол Казахстана ў нашай краіне Ерлан Байжанаў.

Фота: Akorda.kz

«Насамрэч такі візіт рыхтаваўся яшчэ летась. З-за графікаў трошкі было несупадзенне. Але ён застаецца на парадку дня. Я думаю, што каля паўгода мы зможам ажыццявіць гэты праект. Важны», – заявіў ён.

У канцы 2023 года дыпламат таксама згадваў падрыхтоўку візіту Токаева ў Беларусь, запланаваную на першую палову гэтага года.

“На двухбаковым трэку вельмі сур’ёзная актыўнасць. У нас рыхтуецца афіцыйны візыт прэзыдэнта. Мы разлічваем, што ў першай палове наступнага года ён адбудзецца», – заяўляў казахскі амбасадар.