BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве каля амбасады Сербіі адбыўся пікет у падтрымку беларускага актывіста Андрэя Гнёта

Арганізатарам мерапрыемства выступіла аб’яднанне Рух .

Падчас акцыі прэс-сактарка Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Юлія Гарачая зазначыла: «Мы ўпэўненыя, што справа Андрэя – палітычна матываваная».

З першага дня мы пачалі пісаць звароты з камандай юрыстаў НАУ. Таксама я ведаю, што офіс Святланы Ціханоўскай падключыўся да гэтай справы. Мы доўга чакалі адказу, але радуемся, што ёсць вынікі. Што Еўракамісія у курсе сітуацыі і сочыць за развіццём падзей. А намесніца міністра замежных спраў Польшчы пацвердзіла стварэнне рабочай групы ў Бялградзе па справе Андрэя. Мы маем вялікую надзею, што ў выніку гэта будзе свабода.

На завяршэнне варшаўскай акцыі прадстаўніку амбасады арганізатары перадалі петыцыю аб вызваленні Андрэя.

Нагадаем, беларускі рэжысёр і актывіст, адзін са стваральнікаў і лідараў Свабоднага аб’яднання спартоўцаў SOS BY Андрэй Гнёт быў затрыманы ў Сербіі напрыканцы мінулага году. Цяпер яму пагражае дэпартацыя.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя