BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Урад Чэхіі раскрыў буйную расейскую аперацыю ўплыву ў краінах Еўразвязу

Пра раскрыццё дзейнасці сеткі ўплыву, якая дзейнічала ў Чэхіі і фінансавалася Расеяй, заявіў прэм’ер-міністр Пётр Фіала. Дакументы прадставіла контрразведка краіны.

У цэнтры аперацыі ўплыву, як сцвярджае чэшскі ўрад, знаходзіўся навінавы сайт «Голас Еўропы». На ім у шматлікіх інтэрв’ю выказваюцца еўрапейскія палітыкі, якія вызначаюцца правапапулісцкімі і праваэкстрэмісцкімі поглядамі. Паводле Der Spiegel, грошы палітыкам з Германіі, Францыі, Польшчы, Бельгіі, Нідэрландаў і Венгрыі перадаваліся як падчас асабістых сустрэч у Празе, так і шляхам пераводу крыптавалюты. Гаворка ідзе пра некалькі соцень тысяч еўра. Па інфармацыі выдання, у выкрыцці расейскай аперацыі ўплыву прымалі ўдзел спецслужбы некалькіх краін.

27 сакавіка чэшскі ўрад унёс кампанію, якой належыць «Голас Еўропы», яе меркаванага ўладальніка Віктара Медзведчука (якога медыя называюць «кумам Уладзіміра Пуціна») і дырэктара Арцёма Марчэўскага ў санкцыйны спіс.