BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Варшава выказалася за ўзмацненне санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі

Польшча спрабуе “дамагчыся таго, каб усе санкцыі, якія ўводзяцца супраць Расеі, распаўсюджваліся і на Беларусь, якая з ёй супрацоўнічае”. Пра гэта заявіў на пасяджэнні парламенцкага камітэта па замежных справах намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Уладыслаў Барташэўскі.

Фота: manas.news

Пашырэнню санкцый супраць Менску, са слоў Барташэўскага, “супраціўляецца” міністр замежных спраў Партугаліі. Аднак цяпер робяцца “моцныя спробы пераканаць яго ўключыць Беларусь у 14-ы санкцыйны пакет”. Барташэўскі нагадаў, што санкцыі — адзін з самых эфектыўных спосабаў ціску, а Менск дапамагае Расеі “абыходзіць” частку абмежаванняў. Польшча, з ягоных слоў, “падымае беларускае пытанне на ўсіх міжнародных форумах”.

Польскія палітыкі і дыпламаты кажуць і пра сітуацыю ўнутры Беларусі, рэпрэсіі і палітвязняў. Барташэўскі нагадаў, што “абсалютны прыярытэт” Варшавы — выхад з-за кратаў журналіста Анджэя Пачобута.

Беларускае Радыё Рацыя