15 сакавіка 2024 году ў Расеі – першы дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.
Пра тое, ці можна лічыць гэта выбарамі, кажа расейскі актывіст і былы дэпутат Васіль Кунін:
-Ніякімі выбарамі гэта не з’яўляецца. Больш за тое, прэзідэнцкія выбары не з’яўляюцца ў Расеі выбарамі ўжо шмат гадоў. Крэмль хоча чарговы раз атрымаць дэманстрацыю яднання фюрэра і народа. Бо зразумела, што ніякай сувязі паміж тым, як будуць галасаваць людзі і тымі вынікамі, якія будуць аб’яўленыя, няма.
Па словах Васіля, актывістам за межамі Расеі таксама трэба паказаць, што яны супраць сённяшняй улады:
-Прадэманстраваць у гэты дзень, калі Пуцін будзе хацець свята, хацець гэтай прыгожай карцінкі, што яго ніхто не падтрымлівае. Яго падтрымка вельмі нізкая. З гэтай мэтаю была прыдумана маім калегам Максімам Рэзнікам акцыя “Поўдзень супраць Пуціна”. Яе падтрымала фактычна ўся расейская апазіцыя. Канцэпцыя простая: трэба ў 12 гадзін прыйсці на свой выбарчы ўчастак і пастаяць у чарзе, то бок, сабрацца, паглядзець на сваіх паплечнікаў, якія туды прыйдуць.
Акцыі супраць «пуцінскіх» выбараў плануюцца па ўсім свеце, і ў тым ліку і ў Грузіі, якая не мае дыпламатычных стасункаў з Расеяй.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя