BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі прыбыў у Турцыю

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Турцыю 8 сакавіка.

Галоўнай тэмай сустрэчы будзе вайна на тэрыторыі Украіны. У прыватнасці бакі ўзнімуць пытанне аднаўлення дзеяння пагаднення аб збожжавым калідоры, пааведамляе rbc.ua.

Фота: obozrevatel.com

Падчас візіту запланаваная сустрэча з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам для абмеркавання «Формулы свету», арганізацыі саміту міру, бяспекі суднаходства ў Чорным моры, глабальнай харчовай стабільнасці і вызвалення ўкраінскіх палонных і палітвязняў, якія ўтрымліваюцца Расеяй, паведамляе Офіс Зяленскага.

Праграма візіту пачынаецца з наведвання карвета “Гетман Іван Мазепа” для Ваенна-марскіх сіл ВСУ, які будуецца на верфі недалёка ад Стамбула.

Акрамя таго, Прэзідэнт Украіны сустрэнецца з прадстаўнікамі турэцкіх абаронных кампаній.