BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі: Пуцін цалкам кіруе сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі

У інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу Rai 1 Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Пуціна не цікавяць нейкія канкрэтныя тэрыторыі кшталту Крыму ці Данбасу — паводле яго слоў, прэзідэнт РФ зацікаўлены ў поўным разбурэнні Украіны і далучэнні ўсіх украінскіх земляў. І ён «робіць такія рэчы ці сілай, зброяй — ці палітычна».

«Тое, што ён зрабіў у Беларусі — гэта без ахвяраў і крыві, гэта пакуль што. То-бок яны саюзніцкія ўлады, дзе ён цалкам кіруе і сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі, і войскамі на тэрыторыі Беларусі», — заявіў Зяленскі.

Ён згадаў напад на Украіну 24 лютага 2022 года з тэрыторыі Беларусі. І назваў тое, што адбываецца з Беларуссю «дыпламатычнай акупацыяй незалежнай краіны і стратай суверэнітэту».

Зяленскі дадаў, што ва Украіне Пуцін таксама раней шукаў магчымасці ўплываць на парламент знутры, але пасля таго, як гэта не ўдалося, ён пачаў акупацыю вайсковую.