BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША перад вялікім выпрабаваннем

Восем месяцаў яшчэ засталося да выбараў у ЗША. Але грамадзяне ўжо зараз вызначаюцца – будуць яны галасаваць за Джо Байдэна ці за Дональда Трампа.

Сваімі разважаннямі падзялілася гамадзянка ЗША беларуска Кацярына Міхайлава:

Адно вам скажу дакладна, калі не атрымаецца ніякім чынам Тампа запраторыць у турму за краты, каб яго немагчыма было выбраць, і калі нейкім цудам ён стане прэзідэнтам, – то гэта канец дэмакратыі ў Амерыцы, на маю думку. Гэта вельмі сур’ёзныя праблемы для ўсяго свету. І ў мяне вельмі песімістычныя прагнозы адносна гэтага. Падзел у амерыканскім грамадстве настолькі сур’ёзны, выкліканы Трампам, што я баюся, што нам не абмінуць у нейкай форме грамадзянскай вайны. Вось такое ў мяне песімістычнае прадчуванне.

Не тое, што я вялікая прыхільніца Байдэна, я лічу, сапраўды, у такім узросце быць на чале вялікай і моцнай краіны цяжка. І напэўна паўнацэнна ён не зможа ёй кіраваць. Я з задавальненнем пабачыла б больш маладога на яго месцы. Але калі будзе стаяць пытанне: Байдэн або Трамп, я, канешне, буду галасаваць за Байдэна.

Цалкам размова:

Выбары ў ЗША запланаваныя на 05 лістапада бягучага года. Гэта 60-ыя прэзідэнцкія выбары за гісторыю краіны.

Беларускае Радыё Рацыя