На Вадохрышча ў Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры Прасвятой Багародзіцы прайшла святочная Літургія з асвячэннем вады для вернікаў і выпусканнем белага голуба. Урачыстасці завяршыліся асвячэннем ракі Супрасль-Іярдан. Ахвочыя зладзілі акунанні наўпрост у раку. Адчуванні і роздумы пра сэнс Вадохрышча ў жыцці чалавека, якімі жыхары Падляшша дзяліліся на заходнім беразе Супраслі-Іярдана і трапілі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «На заходнім беразе Падляшскага Іярдана».























