BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гандбалісты “Віслы” захавалі шанцы выйсці ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

У розыгрышы гандбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначыліся чарговыя ўдзельнікі плэй-оф. У папярэдняй групе B пятым у накаўт-раўнд прабіўся дацкі “Гудмэ”, які ў хатнім матчы 13-га тура не ўтрымаў перамогу над польскай “Віслай” з Плоцка, прапусціўшы мяч на апошняй секундзе – нічыя 32:32.

Фота: ЕГФ

Дзякуючы гэтай нічыі “Вісла” захавала шанцы на выхад з групы. Беларускі левы крайні польскага клуба Кірыл Самойлаў на пляцоўку не выходзіў, а раней ён закінуў 5 мячоў у Лізе чэмпіёнаў.

Сёння венгерскі “Веспрэм”, які ўжо забяспечыў сабе пуцёўку ў плэй-оф, згуляе ў гасцях у французскага “Манпелье”, які таксама рыхтуецца да 1/8 фіналу. На рахунку беларускага правага крайняга “Веспрэма” Мікіты Вайлупава ў гэтым сезоне чэмпіёнскай Лігі 25 дакладных кідкоў.

Аляксандр Падшывалаў падоўжыў кантракт з БГК

Аляксандр Падшывалаў працягнуў кантракт з БГК. Мянчук пачынаў прафесійную кар’еру ў сталічным “Віцязі”, затым правёў тры сезоны ў СКА. У 2018-м адправіўся ў нямецкую бундэслігу і тры гады адыграў за «Міндэн», а затым год – за маскоўскі ЦСКА. У БГК разыгрываючы перайшоў летам 2022-га. За гэты час правёў 63 матчы і закінуў 158 мячоў. Паспеў заваяваць два Суперкубкі, золата чэмпіянату і SEHA — лігі, перадае прэс-служба берасцейскага клуба.

Марозава прабілася ў 1/4 фіналу парнага турніру ў Сан-Дыега

Беларуска Лідзія Марозава і бельгійская тэнісістка Кімберлі Цымерман пераможна стартавалі ў парным разрадзе турніру WTA-500 у амерыканскім Сан-Дыега з прызавым фондам 922 тысячы даляраў.   У першым раундзе яны абыгралі ў трохсэтавым матчы італьянскіх тэнісістак Ангеліку Маратэлі і Камілу Разатэло – 1:6, 6;1, 10:7. У чвэрцьфінале беларуска-бельгійская пара сустрэнецца з аўстралійска-амерыканскім дуэтам Элен Перэс / Ніколь Мелічар-Марцінэс.

Арсеній Брынкман далучыўся да “Дынама”

Абаронца Арсень Брынкман далучыўся да складу менскага «Дынама». Хакеіст адкліканы з фарм-клуба. У гэтым сезоне хакеіст правёў 25 матчаў у КХЛ, набраў 2 (1+1) ачкі. У экстралізе за «Дынама-Маладзечна» згуляў у 14 сустрэчах, запісаўшы ў свой актыў 2 (0+2) балы», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «зуброў».

Футбалісткі Іспаніі сталі першымі пераможцамі жаночай Лігі нацый

Футбалісткі зборнай Іспаніі сталі першымі пераможцамі жаночай Лігі нацый УЕФА. У фінальным паядынку першага сезона іспанкі ў Севільі ў прысутнасці амаль 37 тысячы заўзятараў абыгралі  францужанак з лікам 2:0. Бронзавыя ўзнагароды заваявалі футбалісткі Германіі, якія з такім жа лікам выйгралі ў Херэнвене ў каманды Нідэрландаў.

Крышціяну Раналду дыскваліфікаваны на адзін матч за непрыстойны жэст

Крышціяну Раналду пакараны за свой непрыстойны жэст. Камітэт па этыцы і дысцыпліне саудаўскай лігі дыскваліфікаваў форварда “Аль-Насра” на адзін матч за тое, што падчас гульні з “Аль-Шабабам” (3:2) ён памахаў рукой ля сваёй пахвіны пасля таго, як заўзятары супернікаў пачалі скандаваць: “Месі! Месі!» Акрамя таго, партугалец аштрафаваны на 2 600 даляраў. Таксама Раналду павінен будзе выплаціць “Аль-Шабабу” 5 300 даляраў. Такім чынам, нападнік прапусціць матч чэмпіянату Саудаўскай Аравіі з “Аль-Хаземам”.

Леброн Джэймс можа першым набраць 40 000 ачкоў

Лёгкі форвард, лідар «Лос-Анджэлес Лэйкерз» Леброн Джэймс у хуткім часе можа стаць першым гульцом у гісторыі, якому ўдалося набраць 40 тысяч ачкоў у кар’еры. На дадзены момант зорнаму гульцу не хапае ўсяго 40 ачкоў для дасягнення гэтай адзнакі. У бліжэйшым матчы «Лэйкерз» сустрэнуцца з «Вашынгтон Уізардс».

У ноч з 28 на 29 лютага на паркеце «Крыпта.кам Арэны» ў Лос-Анджэлесе адбыўся матч рэгулярнага чэмпіянату НБА. У дэрбі двух мясцовых клубаў гаспадары «Лос-Анджэлес Кліпэрз» саступілі «Лос-Анджэлес Лэйкерз» з лікам 112:116. Самым выніковым гульцом матчу стаў якраз Леброн Джэймс, на рахунку якога 34 ачкі, а таксама шэсць падбораў і восем перадач.

Сістэму падрыхтоўкі спартсменаў перагледзяць у Беларусі

У Беларусі будуць пераглядаць сістэму падрыхтоўкі спартоўцаў. Пра гэта паведамілі па выніках даклада Аляксандру Лукашэнку міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і старшыня АБФФ Мікалай Шарстнёў.

Паводле слоў Кавальчука, стаіць задача “рыхтаваць фізічна моцных, развітых спартоўцаў, якія гатовы і павінны канкурыраваць”. Рэвізію трэба правесці ва ўсіх відах спорту, у тым ліку даць другое жыццё дзіцячаму спорту ў рэгіёнах. «Пастаўлена задача цягам паўгода навесці парадак. Гэта значыць выбудаваць сістэму падрыхтоўкі футбалістаў, забяспечыць плаўны пераход у маладзёжны і ў дарослы футбол», – дадаў Шарстнёў.

Нагадаем, сёння Аляксандр Лукашэнка назваў вынікі беларускіх спартсменаў нікуды не прыдатнымі і заявіў, што на выступы айчынных атлетаў яму глядзець “сорамна, а часам брыдка”.

Беларускае Радыё Рацыя