Позна ўвечары 26 сакавіка вызначыліся апошнія тры ўдзельнікі футбольнага Еўра. Імі сталі каманды Грузіі, Украіны і Польшчы, якія дамагліся перамог на апошняй стадыі адбору.
Матч Грузіі і Грэцыі нават у дадатковы час не прынёс галоў. А ў серыі пенальці больш спрытнымі і ўдалымі былі грузіны – 4:2. Грузія ўпершыню выйшла ў асноўную стадыю Еўра.
Украіна зноў, як і ў папярэднім раўндзе ў матчы з Босніяй і Герцагавінай, першай прапусціла. Але потым чарговы раз выявіла свае валявыя і гульнёвыя якасці і дамаглася чаканай вікторыі – 2:1. Поспех украінцам прынесля галы Цыганкова і Мудрыка.
Паядынак у Кардыфе паміж Уэльсам і Польшчай быў вельмі зацяты і таксама перайшоў у дадатковыя міні-таймы. Галоў так і не здарылася і ўсё вырашылі пасляматчавыя пенальці. Войцэх Шчэнсны парыраваў апошні ўдар у серыі і Польшча перамагла 5:4.
Беларускае Радыё Рацыя