BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МАК прагназуе ўдзел 22 беларусаў у Алімпіядзе

Эксперты МАК ацанілі колькасць спартоўцаў ад Беларусі, якія могуць узяць удзел у Алімпіядзе-2024. Па паведамленні Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), пры найбольш верагодным сцэнары на АГ, якія пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года, адправяцца 22 беларусы. Найбольш аптымістычны (і найменш верагодны) прагноз экспертаў па Беларусі – удзел у Гульнях 28 атлетаў.
Паведамлялася, што 7 беларускіх спартоўцаў ужо кваліфікаваліся на Алімпіяду, але па падліках «Трыбуны» ліцэнзій восем. Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў некалькіх відах кваліфікацыя працягваецца пры ўдзеле беларусаў.

Мінец і Васількевіч падпісалі першыя прафесійныя пагадненні з «Нёманам»

17-гадовы паўабаронца Цімур Мінец і 19-гадовы паўабаронца Марат Васількевіч заключылі з «Нёманам» кантракты, разлічаныя на тры гады.

Адзначым, што абодва ў мінулым сезоне выступалі за дублёрны склад клуба.

Іспанка Бадоса будзе суперніцай Сабаленкі на турніры ў Маямі

Іспанская тэнісістка Паўла Бадоса будзе суперніцай беларускі Арыны Сабаленкі ў 1/32 фіналу турніру WTA-1000 у амерыканскім Маямі. У першым раундзе Бадоса за дзве гадзіны адолела ў трохсэтавым паядынку румынку Сімону Халеп – 1:6, 6:4, 6:3 і заўтра згуляе супраць Сабаленкі. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка таксама стартуе з другога раўнда, дзе сустрэнецца з амерыканкай Пэйтан Сцірнс. Азаранка тройчы станавілася пераможцай гэтых спаборніцтваў. Агульны прызавы фонд цяперашняга турніру ў Маямі складае 8 мільёнаў 700 тысяч даляраў.

“Мінск” у Ніжнім Ноўгарадзе правядзе чарговы матч Адзінай лігі ЗГБ

У Адзінай лізе ВТБ сёння адбудуцца паядынкі чарговага тура другога этапа рэгулярнага чэмпіянату. Аўтсайдэры “банкаўскага” турніру – баскетбалісты “МІНСКА” згуляюць у гасцях у клуба “Пары Ніжні Ноўгарад”, за які зараз выступае беларус Уладзіслаў Блізнюк. Мінчане праводзяць вельмі няўдалы сезон – яны прайгралі ўсе 32 паядынкі, ніжагародская каманда мае ў сваім актыве 10 вікторый.

IFAB адобрыў тэставанне новага правіла афсайда, па якім атакуючы гулец павінен усім целам апярэджваць абаронцу

Новаўвядзенне ў правіла афсайда знаходзіцца на этапе тэставання.

Па ім атакуючы гулец павінен цалкам знаходзіцца наперадзе таго, хто абараняецца. Тэсціраванне гэтага правіла ўжо ухваліла Міжнародная рада футбольных асацыяцый (IFAB). Ініцыятарам з’яўляецца французскі трэнер і кіраўнік аддзела развіцця футбола ФІФА Арсен Венгер. Ён лічыць, што цяперашняе правіла афсайду дапамагае абаронцам, а не нападнікам. Адзначаецца, што гэтыя змены дакладна не будуць прынятыя да лютага 2025 года.

Беларускае Радыё Рацыя