BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Нёман» з “Іслаччу” прайшлі  ў паўфінал Кубка Беларусі

Футбалісты “Іслачы” сталі першымі паўфіналістамі розыгрышу Кубка Беларусі. Дружына з Менскага раёна на полі сталічнага стадыёна “Дынама-Юні” саступіла футбалістам “Віцебска” з лікам 0:2. На мінулым тыдні “ваўкі” перамаглі віцябчан на іх арэне з лікам 4:1 і прайшлі ў паўфінал. У другой гульні футбалісты “Мінска” прайгралі 0:1 гарадзенскаму «Нёману».

Фота: Барыс Самковіч

Адзіны мяч на 79-й хвіліне забіў Алыкулаў пасля таго як сам не забіў пенальці. У Гародні менчукі, нагадаю, пацярпелі буйную паразу – 0:3.

Заўтра адбудуцца яшчэ два чвэрцьфіналы ў адказ. Дзеючыя ўладальнікі трафея футбалісты жодзінскага “Тарпеда-БелАЗа” згуляюць на выездзе супраць салігорскага “Шахцёра”. У першым матчы тарпедаўцы выйгралі ў сябе дома з вынікам 2:0. Таксама ў нядзелю менскія дынамаўцы на полі стадыёна “Дынама-Юні” сустрэнуцца з барысаўскім БАТЭ. У першай гульні чэмпіёны Беларусі перамаглі барысаўчан – 1:0.

“Манчэстар Юнайтэд” абыграў “Эвертан” дзякуючы двум галам з пенальці

У матчы 28-га тура чэмпіянату Англіі “Манчэстэр Юнайтэд” на “Олд Трафард” перайграў “Эвертан” — 2:0. У першым тайме за гаспадароў ударамі з «кропак» вызначыліся Бруну Фернандэш і Маркус Рэшфард. “МЮ” з 47 ачкамі займае 6-е месца ў табліцы. «Эвертан» размясціўся на 16-м радку з 25 баламі.

Хакеісты “Гомеля” абгулялі “Нёман” на старце плэй-оф

У Лядовым палацы Гародні стартавала стадыя плэй-оф беларускай хакейнай экстралігі
Права адкрываць чвэрцьфінал выпала чацвёртай і пятай камандам па выніках рэгулярнага чэмпіянату – “Нёману” і “Гомелю”. Ключавым у стартавым матчы стаў другі перыяд, дзе гамяльчане закінулі тройчы на працягу дзесяці хвілін – у выніку 5:2 на карысць “Гомеля” і лідарства ў серыі да чатырох перамог – 1:0. Наступны паядынак у гэтай пары адбудзецца зноў у Гародні  ў панядзелак.

На пяты матч серыі першага раунда плэй-оф КХЛ у Маскву адправіліся 28 хакеістаў “Дынама”

28 хакеістаў менскага “Дынама” адправіліся ў сталіцу Расеі на чарговы матч серыі першага раунда плэй-оф КХЛ супраць маскоўскіх аднаклубнікаў. У склад на пятую гульню супрацьстаяння ўвайшлі 3 галкіперы, 9 гульцоў абароны і 16 нападнікаў. У Беларусі па медыцынскіх паказаннях засталіся Дзмітрый Корабаў, Аляксандр Сувораў, Дзмітрый Дзярабін і Мікіта Смірноў. Па індывідуальнай праграме працуюць Ягор Борыкаў і Ягор Ігнаценка. Пасля чатырох сустрэч у серыі да чатырох перамог паміж менскім і маскоўскім “Дынама” наша каманда саступае ў ліку – 1:3.

“МІНСК” зноў пацярпеў паражэнне ў Адзінай лізе ЗГБ

Баскетбалісты “МІНСКА” зноў засмуцілі сваіх заўзятараў, пацярпеўшы 31-ю паразу ў рэгулярным чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ. На паркеце сталічнага Falcon Club менчукі саступілі МБА з розніцай 13 балаў – 60:73. Самым выніковым у гаспадароў стаў Джарэд Агунгбемі-Джэксан, у актыве якога 22 ачкі. Свой наступны матч БК “МІНСК” правядзе 17 сакавіка на хатняй арэне супраць баскетбалістаў “Самары”.

Беларускае Радыё Рацыя