BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сасновіч прайграла ў кваліфікацыі турніру WTA-1000 у Індыян-Уэлсе

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не здолела прабіцца ў асноўную сетку турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам 9 мільнаў 200 тысяч даляраў. У паядынку першага кваліфікацыйнага раунда беларуска, якая займае зараз 97-е месца ў сусветным рэйтынгу, прайграла ў дзвюх партыях амерыканцы Ліў Хоўдзе, у якой 286-я пазіцыя, – 2:6, 4:6. Такім чынам, у асноўным этапе гэтых прэстыжных спаборніцтваў выступяць дзве прадстаўніцы Беларусі. Гэта другая ракетка планеты фіналістка леташняга турніру Арына Сабаленка і 30-ы нумар рэйтынгу WTA Вікторыя Азаранка, якая з’яўляецца двухразовай пераможцай турніру ў Індыян-Уэлсе.

Сабаленка займае другое месца ў новым рэйтынгу WTA

У абноўленай версіі рэйтынгу WTA беларуска Арына Сабаленка займае другое месца. Яшчэ адна наша суайчынніца Вікторыя Азаранка размяшчаецца на 30-й пазіцыі. Узначальвае рэйтынг па-ранейшаму полька Іга Свёнтэк У абноўленай версіі рэйтынгу ATP найлепшы з беларусаў Ілля Івашка займае 186-е месца. Узначальвае ж рэестр серб Новак Джокавіч.

У чэмпіянаце SEHA-лігі вызначацца першыя ўдзельнікі “Фіналу чатырох”

Першыя ўдзельнікі вырашальнай стадыі SEHA-лігі вызначацца сёння ў Берасці і Маскве. Дзеючы пераможца гэтага турніру “Мяшкоў Брэст” у чвэрцьфінальным паядынку ў адказ прыме на сваёй арэне гандбалістаў “Машэкі”. У першым матчы ў Магілёве берасцейцы практычна забяспечылі сабе выхад у “Фінал чатырох”, разграміўшы супернікаў з лікам 34:20. У другой сустрэчы маскоўскі ЦСКА згуляе на хатняй арэне са стаўрапольскім “Віктарам”. Іх першая гульня завяршылася ўпэўненай перамогай армейцаў – 37:30. “Чэхаўскія мядзведзі” сустрэнуцца на сваёй пляцоўцы з “Пермскімі мядзведзямі”, якіх абыгралі ў Пермі 36:29. У заключным матчы чвэрцьфінальнай стадыі 6 сакавіка гандбалісты менскага СКА прымуць на сваёй арэне пецербургскі “Зеніт”. На мінулым тыдні ў Санкт-Пецярбургу мінчане перамаглі з лікам 32.27.

«Вашынгтон» на хатняй пляцоўцы саступіў «Арызоне», Протас правёў на лёдзе больш за 13 хвілін

У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ праходзяць чарговыя матчы. “Вашынгтон” на хатняй пляцоўцы саступіў “Арызоне” – 2:5. Беларускі форвард Аляксей Протас пачаў сустрэчу ў стартавым звяне з Конарам Макмайклам і Энтані Мантам і правёў на пляцоўцы 13 хвілін 10 секунд. За гэты час Протас здзейсніў 2 перахопы і дапусціў 2 страты. Аляксей скончыў сустрэчу з “-1” у графе карыснасці. Усяго ў сезоне ў форварда 26 (5+21) балаў у 59 сустрэчах.

Хацкевіч набраў першыя ачкі на чале «Заглембе»

«Заглембе» Аляксандра Хацкевіча згуляў унічыю з «Падбескідзэ» 0:0 у 22-м туры польскага Д2. «Падбескідзэ» займае 17-е месца, маючы ў актыве 18 ачкоў. «Заглембе» ідзе 18-м з 12-ю набранымі баламі. У наступным туры каманда Хацкевіча згуляе супраць «Одры» з Аполе, які ідзе восьмым.

Глеб увайшоў ў першую дзясятку футбалістаў былога СССР па колькасці матчаў у топавых лігах

Цікавую статыстыку прапанаваў партал transfermarkt. У спіс футбалістаў былога СССР па колькасці матчаў у топавых лігах трапілі 30 гульцоў, якія прадстаўляюць Расію, Украіну, Малдову, Арменію, Эстонію, Літву, Грузію і Беларусь. Аляксандр Глеб апынуўся адзіным прадстаўніком Беларусі і размясціўся на 6-м радку з актывам у 295 матчаў у чэмпіянатах Германіі, Англіі і Іспаніі. Лідыруе ў рэйтынгу цяперашні галоўны трэнер “Растова” і зборнай Расіі Валерый Карпін — 384 матчы. У топ-5 таксама ўваходзяць Мішэль Тэр-Закаран (Арменія, 374 гульні), Леван Кабіяшвілі (Грузія, 351), Генрых Мхітаран (Арменія, 312) і Аляксандр Маставой ( 311 матчаў).

«Баварыя» разглядае кандыдатуру Слота ў выпадку адмовы Алонса

«Баварыя» разглядае кандыдатуру Арнэ Слота з «Феенорда» на пасаду галоўнага трэнера каманды,. Асноўным прэтэндэнтам усё яшчэ застаецца Хабі Алонса, але кіраўніцтва мюнхенцаў лічыць, што заключыць здзелку будзе вельмі складана, таму працуе над пошукам альтэрнатыў. Слот узначальвае ратэрдамскі клуб з ліпеня 2021 года. За гэты час каманда выйграла чэмпіянат Нідэрландаў і выйшла ў фінал Лігі канферэнцый, дзе саступіла «Роме». Нагадаю, Томас Тухель пакіне «Баварыю» пасля заканчэння сезона. Цяпер клуб ідзе другім у Бундэслізе, адстаючы ад «Баера» на 10 ачкоў. У першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў каманда саступіла «Лацыё» з лікам 0:1, матч у адказ адбудзецца 5 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя