BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Забелін і Лапавухаў выкліканы ў зборную Беларусі

Перад ад’ездам на першыя спарынгі новага сезона ў складзе футбольнай зборнай Беларусі адбыліся змены. На пазіцыі траўмаванага брамніка маскоўскага “Дынама” Андрэя Кудраўца, заменіць яго калега па амплуа з менскага “Дынама” Фёдар Лапавухаў. Таксама па медыцынскіх паказаннях не змогуць згуляць Аляксандр Паўлавец з кіпрскай “Карміятысы” і Уладзіслаў Малькевіч з екацярынбургскага “Урала”. У лагер беларускай каманды выкліканы паўабаронца саратаўскага “Сокала” Павел Забелін. Такім чынам, пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера зборнай Беларусі іспанскага спецыяліста Карласа Алоса Ферэра да матчаў у Турцыі і на Мальце рыхтуюцца 24 гульцы. У першым таварыскім матчы новага сезона 21 сакавіка ў турэцкай Анталлі беларусы сустрэнуцца з камандай Чарнагорыі, а потым перабазуюцца на Мальту, дзе 26 сакавіка правядуць сустрэчу з нацыянальнай зборнай гэтай краіны.

Беларускія футбалісткі вярнуліся ў лігу А юніёрскага чэмпіянату Еўропы

Футбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі (U-17) святкавалі трэцюю буйную перамогу ў другім адборавым раундзе першынства Еўропы ў лізе В і вярнуліся ў элітны дывізіён. У паядынку трэцяга тура кваліфікацыйнай групы В1 у Падгорыцы беларускі ўпэўнена перайгралі гаспадынь спаборніцтваў чарнагорак – 6:2. Хет-трык у гэтай сустрэчы аформіла Алена Раброва, дубль у актыве Дар’і Пратасюк.

Каралёк правёў 100-ы матч за зборную Беларусі

Лінейны «Кельцэ» Арцём Каралёк правёў 100-ты матч за зборную Беларусі. Гэта здарылася ў другім сакавіцкім спарынгу з расейцамі, які беларусы выйгралі 28:27. Каралёк выйшаў на 12-е месца па колькасці матчаў у гісторыі каманды. Лідыруе па гэтым паказчыку Барыс Пухоўскі, у якога 205 згуляных матчаў.

Беларускія барцы заваявалі чатыры медалі на турніры ў Арменіі

У сталіцы Арменіі Ерэване завяршыўся міжнародны турнір па вольнай барацьбе сярод моладзі памяці заслужанага трэнера Арменіі Лёвы Варданяна. На спаборніцтвах прадстаўнікі Беларусі уздымаліся на п’едэстал чатыры разы, у актыве нашай дэлегацыі адзін залаты, два сярэбраныя і адзін бронзавы медаль. Пераможцам турніру ў вагавай катэгорыі да 97 кг стаў Уладзіслаў Казлоў. Міжнародны турнір па вольнай барацьбе імя Лёвы Варданяна сярод спартоўцаў да 23 гадоў праводзіўся трэці раз. Удзел у спаборніцтвах бралі барцы з Беларусі, Арменіі, Малдовы, Італіі, Казахстана, Кыргызстана, Грузіі, Ірана і Расеі.

Свёнтэк выйграла турнір у Індыян-Уэлсе і замацавалася на першай пазіцыі ў рэйтынгу WTA

Польская тэнісістка Іга Свёнтэк стала пераможцай турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе, перамогшы дзявятую ракетку свету грачанку Марыю Сакары з лікам 6:4, 6:0, і замацавалася на першай пазіцыі ў рэйтынгу WTA. Яна апярэджвае другую ракетку планеты беларуску Арыну Сабаленку на 2520 балаў. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 32-м месцы. Аляксандра Сасновіч пакінула першую сотню сусветнага рэйтынгу, і зараз у яе 102-я пазіцыя. Рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў па-ранейшаму ўзначальвае серб Новак Джокавіч. Найлепшы з беларусаў Ілля Івашка знаходзіцца на 217-м радку.

Беларускае Радыё Рацыя