BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс праграмы “Мы бачым”

38 гадоў таму ўзарваўся 4 блок на Чарнобыльскай АЭС.  70% радыёактыўных ападкаў прыйшлося на тэрыторыю Беларусі. Самы важны час абароны здароўя людзей у першыя дні быў страчаны.

Як заўсёды, камуністычная ўлада хацела схаваць ад людзей гэту страшную тэхнагенную катастрофу, расказвае былы работнік аграрнага сектара, журналіст Зміцер Лупач:

Вядома, я  гэты дзень  дакладна не памятаю, але хутчэй за ўсё гэта быў сонечны вясенні дзень, таму што мы, як і большасць грамадства, даведаліся ўжо толькі 2 траўня, пасля таго, як адбыліся майскія святы, бо, як пасля нам ужо стала вядома, савецкае кіраўніцтва не хацела псаваць свята. Гэта была такая камуністычная пасха, і пасля, як адбыліся дэманстрацыі другога, я думаю, што і пад ціскам заходніх усіх медыя, усё ж такі Гарбачоў тады пайшоў на тое, што народу сказалі пра гэтую трагедыю.

Зараз чарнобыльская катастрофа ў Беларусі амаль забыта. Але што пра яе ўспамінае ўдзельнік публіцыстычнай перадачы «Мы бачым» Зміцер Лупач слухачы Беларускага Радыё Рацыя могуць паслухаць у 20.30 па польскім часе, па беларускім – на гадзіну пазней.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя