На сайце расейскага хакейнага клуба “Салават Юлаеў” з’явілася паведамленне пра смерць 42-гадовага трэнера з Беларусі Канстанціна Кальцова. Каманда выказвае спачуванні родным і блізкім спартсмена.

Кальцоў загінуў у ЗША, прычына смерці пакуль не называецца. Былы хакеіст трэнерскую кар’еру пачаў у менскім “Дынама” як асістэнт. Потым была самастойная праца ў клубах “Брэсцт і “Дынама-Маладзечна”. Пасля гэтага Кальцоў вярнуўся ў КХЛ.
Як стала вядома, беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не выступіць на турніры ў Маямі. Спартсменку ўжо выключылі з афіцыйнага раскладу трэніровак. Прычынай адмовы ад выступу Сабаленкі стала смерць Канстанціна Кальцова, з якім яна сустракалася.
Беларускае Радыё Рацыя