У вёсцы Пратулін, што на самым поўдні Падляшша, у Люблінскім ваяводстве адбылася памятная служба па 18-ці Падляшскіх пакутніках, якія 150 гадоў таму былі забітыя царскімі салдатамі. Яны выйшлі бараніць сваю грэка-каталіцкую веру і царкву падчас ліквідацыі Берасцейскай царкоўнай уніі ў 1874 годзе.

Да месца пакутніцкай смерці абаронцаў веры ў аднадзённую пілігрымку ў Пратулін прыбылі сотні пілігрымаў з Беластока, Варшавы, іншых гарадоў Польшчы ды Украіны:
-Мы згадваем іх пакутніцтва і веру, бо яны супрацьстаялі расейцам. Яны не хацелі прыняць тое, з чым да іх прыйшлі расейцы, якія хацелі прамусіць іх да сваёй веры.
-Ад дзеда, прадзеда, мае бацькі, бабулі і дзядулі заўсёды былі ўніятамі.
-Ушанавальныя вельмі прыгожа, вельмі належна і годна пратулінскія пакутнікі.
-Асаблівасць тых святых палягае на тым, што яны былі міранамі і яны аддалі сваё жыццё за еднасць Царквы, і гэта цудоўны прыклад для нас. А таксама мы вельмі цешымся, што наша Падляшская зямля мае сваіх святых, сваіх мучанікаў.
Пасля памятнай службы ў Пратуліне пілігрымы накіраваліся ў вёску Кастамлоты, дзе месціцца санктуарый Падляшскіх мучанікаў і адзіная ў свеце дзейная неаўнійная царква святога Нікіты, а таксама наведалі Санктуарый Маці Божай Коданьскай у Кодані.
Цалкам матэрыял:
























Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя, Пратулін – Кастамлоты – Кодань