BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя памяці беларускі Лізы ў Беластоку (абноўлена)

6-га сакавіка беларускі і беларусы Беластока на рынку Касцюшкі правялі акцыю памяці дзяўчыны Лізы, якую згвалтавалі і забілі ў Варшаве. Людзі выйшлі ў яе памяць і ў напамін пра ўсіх жанчын, якія падвергліся сэксуальнаму гвалту.

Кажуць удзельнікі акцыі:

– Мяне сюды прывяло тое, што нельга быць у баку, калі адбываюцца такія рэчы, таму што, на колькі я ведаю, гэта адбылося пры сведках. Хаця б паліцыю можна было б выклікаць, штосьці дзесьці знайсці. Гэта ж цэнтр горада.

– Канешне, гэта вельмі трагічная навіна, і амаль кожная дзяўчына сутыкалася з такім гвалтам. Мы вырашылі, як і ў Варшаве, правесці гадзіну цішыні ў памяць пра Лізу.

– Абавязкова трэба ўводзіць у школах гутаркі з дзяўчынкамі, каб яны распавядалі пра ўсё і ў голас. Але і хлопцаў трэба вучыць, што нельга нават дакранацца да кагосьці, калі ён супраць.

– Сітуацыя паказвае, што такое можа здарыцца, на жаль, з кожным, страшна.

– Умець бараніць сябе, не важна ад каго – ад дарослых, ад жанчын, ад мужчын. Бараніць сябе заўсёды.

Акцыя праходзіла ў цішыні, але прысутныя дзяліліся болем за трагедыю і ўласным адчуваннем небяспекі ў Беластоку і Польшчы. Агулам сабралася каля 20 чалавек, якія прынеслі кветкі і знічы ў памяць пра Лізу.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

***

6-га сакавіка беларускі і беларусы Беластока на рынку Касцюшкі правялі акцыю памяці дзяўчыны Лізы, якую згвалтавалі і забілі ў Варшаве. Беларуска прыехала жыць у Польшчу з-за рэпрэсій ў Беларусі. Людзі выйшлі ў яе памяць і ў напамін пра ўсіх жанчын, якія падвергліся сэксуальнаму гвалту.

Акцыя праходзіла ў цішыні, але прысутныя дзяліліся болем за трагедыю і ўласным адчуваннем небяспекі ў Беластоку і Польшчы.

Многія жанчыны задумаліся над набыццём сродкаў асабістай бяспекі. Многія ўжо даўно іх носяць пры сабе і стараюцца не хадзіць адныя ў цёмны час сутак.

Людзі таксама разважалі пра пакаранне для гвалтаўніка. Акрамя гэтага гучалі прапановы папярэджваць дзяцей са школы пра падобныя пагрозы здароўю і жыццю.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток